Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна


Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

 

30 лістапада а 19-ай у кнігарні “Сон Гогаля” у рамках цыкла “Месяц польскай літаратуры” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе на беларускую мову. У імпрэзе возьме удзел старшыня польскага ПЭН-цэнтру, польскі перакладчык, кіраўнік польска-беларускіх перакладчыцкіх семінараў Адам Паморскі.

Паэзія Лесьмяна – гэта своеасаблівы фантастычны свет са сваёй уласнай міфалогіяй і філасофіяй; яе крыніцамі былі і згадкі паэта пра ўкраінскую прыроду, і польскі фальклор, і ўласнае бачанне рэчаіснасці. “...Што б ні сказалі пра паэзію – усё памылка. І мы ахвотна спавядаемся ў гэтай памылцы і прызнаем сваю няздольнасць разгадаць таямніцу глыбінь, з якіх паўстае новы твор. Мы ведаем толькі тое, што цэлы шэраг маладых талентаў здабывае з навакольнага змроку святло, без якога жыццё робіцца невыносным цяжарам”.

Баляслаў Лесьмян (1877–1937) – адзін з самых значных польскіх паэтаў міжваеннага перыяду, аўтар зборнікаў вершаў “Сад на раздарожжы” (Sad rozstajny), “Луг” (Łąka), “Цяністы напой” (Napój cienisty), “Лясная дзея” (Dziejba leśna, пасмяротны). Выхад тома вершаў знакамітага польскага паэта ў перакладзе на беларускую мову быў прымеркаваны да сёлетняй падвойнай гадавіны: 140 гадоў з дня нараджэння паэта і 80 гадоў з дня яго смерці.

У імпрэзе возьмуць удзел:

– перакладчыцы вершаў Лесьмяна Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута,

– выдавец серыі “Паэты планеты” Зміцер Колас,

– спецыяльны госць: польскі перакладчык, кіраўнік польска-беларускіх перакладчыцкіх семінараў Адам Паморскі.

Вядоўца – Andrej Khadanovich.

УВАХОД ВОЛЬНЫ САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!