Прагляд фільма П. фон Бага "Саданкюля назаўсёды: стагоддзе кіно"


Прагляд фільма П. фон Бага "Саданкюля назаўсёды: стагоддзе кіно"

 

Саданкюля — маленькі гарадок у самым сэрцы Лапландыі. У 1986 годзе браты Каурысмякі заснавалі тут сінефільскі кінафестываль Midnight Sun Film Festival, нязменным кіраўніком якога да сваёй смерці ў 2014 годзе з’яўляўся фінскі гісторык кіно і дакументаліст Петэр фон Баг. Знакамітая традыцыя фестывалю — публічныя сустрэчы з рэжысёрамі, якія праводзіў Петэр асабіста. Чаму яны вырашылі заняцца кінематографам? Які фільм яны ўбачылі першым у сваім жыцці? “Саданкюля назаўсёды” — гісторыя кіно паводле Петэра фон Бага. Ён зманціраваў з сотняў гадзін матэрыялу сапраўдную оду гэтаму віду мастацтва.

Як жыве бадай самы сінефільскі фестываль у свеце пасля сыходу свайго галоўнага натхняльніка? Ці захоўвае ён свае традыцыі? І ці ёсць у яго будучыня? На гэтыя і іншыя пытанні падчас сустрэчы ў кнiгарне “Сон Гогаля” адкажа дырэктар фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" Воля Чайкоўская, якая толькі што вярнулася з краю лясоў, балот, белых ночаў і кіно пад назвай Саданкюля.