Пераствараючы сябе: Морт, Бахарэвіч і Цімафеева ў «Сне Гогаля»


Пераствараючы сябе: Морт, Бахарэвіч і Цімафеева ў «Сне Гогаля»

Перакладчыкі пераствараюць твор, напісаны на адной мове, на мову іншую. Але што калі аўтар і перакладчык – гэта адна асоба і абедзве мовы для яе далёка не чужыя? Як перакласці сябе на мову іншай/сваёй культуры? На якой мове агулам пішацца твор ад пачатку, калі аўтарка ці аўтар жыве ў некалькіх моўных прасторах адначасова? Як перакладаць для вялікіх культураў досвед малых і наадварот?

9 ліпеня ў кнігарні «Сон Гогаля» паэтка Вальжына Морт і празаік Альгерд Бахарэвіч паразважаюць пра свой досвед самаперакладу. Мадэраваць гутарку будзе Юля Цімафеева.