Сегодня с вами работает:

книжный фей Рома

Консультант Рома
VELCOM (029) 14-999-14
МТС (029) 766-999-6
Статус консультанта vilka.by

facebook twitter vkontakte livejournal Instagram

www.vilka.by:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

Сон Гоголя:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Aвторы

Адам Глобус

Уладзімір Вячаслававіч Адамчык

Адам Глобус отвечает на вопросы "Вилки":

1. Ваше самое сильное литературное впечатление за последний год?

Беларускія літаратары ў Жывым Часопісе: Уладзімір Сцяпан, Ганна Кісліцына, Міраслаў Адамчык, Уладзімір Лобач, Андрэй Хадановіч, Аксана Бязлепкіна, Ігар Бабкоў…

2. 12 points from Адам Глобус go to… (лучший белорусский автор 2008 года)

Якуб Колас “Збор твораў”, трэці-пяты тамы; Міхась Скобла "Галасы з-за небакраю Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя"; Міраслаў Адамчык “Карона”…

3. Книга, которую вы бы взяли с собой на необитаемый остров?

Нататнік з чыстымі старонкамі…

4. Кому бы вы вручили Нобелевскую премию? (машина времени работает)

У аснове капіталу гэтай прэміі ляжаць грошы заробленыя на дынаміце і вайне, таму я б скасаваў такую прэмію наогул. Скасаваць нельга, але можна, гепатэтычна, некаму даць? Постаць мусіць быць антываенная і сімвалічная, а лепей дзве постаці, два паэта Джон Ленан і Джым Морысан. Яшчэ, яе не даюць мастакам. Яны не даюць, а я дам Пабла Пікаса. Архітэктарам не даюць? Мы дадзім Карбюз’е! Пікаса і Карбюз’е выдатныя паэты. Рокенрольшчыку Міку Джагеру варта даць, і артысту Мікі Рурку можна ўручыць… Не! Трэба скасаваць!!!

5. Книга XX столетия, которую незаслуженно забыли на полках?

Забылі? І слушна зрабілі…

6. Тираж какой книги стоит сжечь на городской площади?

Такіх шмат, і лепей іх пераварыць на кардон, каб зрабіць новыя кнігі…

7. Ваш любимый поэт

Якуб Колас…

8. Кем вы мечтали стать в детстве?

Блазнам цыркавым…

9. Вы любите ходить в кино?

Не! Глядзець вельмі люблю, гляджу дома адзін…

10. Гений – это кто такой?

Феафраст…

11. Любимое место в Минске (для погулять, пошуршать книгой, побалакать с друзьями)

Кавярня “Акварыум” у “Цэнтральным” універсаме…

12. Чай или кофе? Собака или кошка? Цветаева или Ахматова?

Кава, гарбата, сабака, кот і, пажадана, калі можна, без мёртвых жанчын…

 

Адам Глобус - пісьменнік, мастак, выдавец. Стыльны, вядомы, з пачуццем гумару, заўжды "на хвалі".

паводле ЖЧ Адама Глобуса :

Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае адзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1983). Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком–афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Крыніца-Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва "Сучасны літаратар"). Заснавальнік Таварыства маладых літаратараў "Тутэйшыя" (1986-1990). Член СП СССР (з 1988), СП БССР (з 1989)

Працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары» (2006), "Казкі" (2007) «Convolutus», "Замак" (2008). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).

Вершы і апавяданні А. Глобуса перакладзены на асноўныя мовы свету, а таксама на асяцінскую і каталонскую, друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Славеніі, Чэхіі, Польшчы і Расіі («Оборотни» (1991), «Demonokameron» (1993), «Лирика by» (выбраныя паэтычныя і празаізныя творы ў рускім перакладзе, 2007)).

Книги автора