Сегодня с вами работает:

книжный фей Рома

Консультант Рома
VELCOM (029) 14-999-14
МТС (029) 766-999-6
Статус консультанта vilka.by

facebook twitter vkontakte livejournal Instagram

www.vilka.by:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

Сон Гоголя:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Aвторы

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч адказвае на пытанні нашай анкеты:

1. Ваше самое сильное литературное впечатление за последний год?

Міжнародны паэтычны фэстываль у Калюмбіі. Асабліва паэты з Афрыкі на ім.

2. 12 points from Андрэй Хадановіч go to… (лучший белорусский автор 2008 года)

Такіх два. Паэтка Марыйка Мартысевіч і празаік Альгерд Бахарэвіч. Калі мушу скараціць гэты неймаверна доўгі сьпіс, то – Марыйка.

3. Книга, которую вы бы взяли с собой на необитаемый остров

Узяў бы ноўтбук, але ў маім не надоўга хапае батарэі. Таму давядзецца браць тоўсты папяровы сшытак. Калі трохі сур'ёзьней, то, якраз зьбіраючыся ехаць на адзін востраў, я захапіў з сабой тры тамы Эдгара По (рыхтуюся віншаваць яго зь днём народзінаў, 200 гадоў як-ніяк).

4. Кому бы вы вручили Нобелевскую премию? (машина времени работает)

Сур’ёзна працуе? Тады адназначна Гэрбэрту Ўэлсу!

5. Книга XX столетия, которую незаслуженно забыли на полках?

Не магу ўспомніць. (Што я, выключэньне?) Асабіста я, едучы на свой згаданы востраў, незаслужана забыў Томаса Мана, якога зьбіраўся там перачытаць.

6. Тираж какой книги стоит сжечь на городской площади?

Часам мне гэта хочацца зрабіць з адной уласнай кніжкай, але позна – кніжка даўно разышлася. Не адбіраць жа назад у людзей.

7. Ваш любимый поэт

Зноў некалькі. Шарль Бадлер у перакладзе Марыны Цьвятаевай. Францыск Скарына і пару яго малодшых сучасьнікаў у перакладзе Алеся Разанава. Янка Купала і пару яго малодшых калег у польскім перакладзе Адама Паморскага. Я ўвогуле больш люблю перакладчыкаў.

8. Кем вы мечтали стать в детстве?

Дарослым. Пра што цяпер шкадую.

9. Вы любите ходить в кино?

А куды я дзенуся? Кіно рэдка ходзіць да мяне само.

10. Гений – это кто такой?

Дзесяць працэнтаў Моцарта плюс дзевяноста Сальеры. Зьмяшаць, але ня ўзбоўтваць.

11. Любимое место в Минске (для погулять, пошуршать книгой, побалакать с друзьями)

Здараецца, што кавярня «Лёндан». (Асабліва добра гуляецца на другім паверсе. Ш-шурш-шыцца кніж-шкай лепш-ш на перш-ш-ым.) Але найчасьцей – уласная кватэра і ваколіцы, аж да Нацыянальнай Бібліятэкі. (Там часам гуляю з дачкой, Божа барані кніжкай шуршаць!)

12. Чай или кофе? Собака или кошка? Цветаева или Ахматова?

Зуброўка зь яблычным сокам. Кактус. Эмілі Дыкінсан

 

А яшчэ:

У адной з аўдыторый філалагічнага факультэта БДУ ёсць кавалак парты размалеваны сэрцамі і прысвечаны Андрэю Хадановічу! :)

Андрэй Хадановіч - выдатны паэт, перакладчык, філолаг, выкладчык БДУ, Беларускага гуманітарнага ліцэя ім. Я. Коласа, кіраўнік "Перакладніцкай майстэрні" у Беларускім калегіюме, член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, а з 10 снежня 2008 г. узначальвае Беларускі ПЭН-цэнтр! 

 

ЖЧ Андрэя Хадановіча

 

Photo by Андрэй Лянкевіч, Юлія Дарашкевіч, Сыльвія  Бэрнацкая

Книги автора