Сегодня с вами работает:

книжная фея Катя

Консультант Катя
VELCOM (029) 14-999-14
МТС (029) 766-999-6
Статус консультанта vilka.by

facebook twitter vkontakte livejournal Instagram

www.vilka.by:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

Сон Гоголя:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Aвторы

Альгерд Бахарэвіч

Альгерд Бахаревич отвечает на вопросы "Вилки":

1. Ваше самое сильное литературное впечатление за последний год?

Раман “Таямніца” Юрыя Андруховіча і кніга пад назвай “Цэнтурыя” Джорджа Манганэлі, якую перакладае мая жонка.

2. 12 points from Альгерд Бахарэвіч go to… (лучший белорусский автор 2008 года)

Марыйка Мартысевіч.

3. Книга, которую вы бы взяли с собой на необитаемый остров.

Я назваў бы адзін з раманаў Набокава, але баюся, што пакуль выберу, які менавіта, мой цудоўны востраў заселяць брыдкія расейскія турысты. Таму няхай гэта лепш будзе набыты мной год таму на блашыным рынку асобнік энцыкляпэдыі “Der kleine Brockhaus“ 1925 года выданьня – разам з муміямі невядома калі і кім пакладзеных між ягоных старонак валошак.

4. Кому бы вы вручили Нобелевскую премию? (машина времени работает)

Мяркуючы па тым, што Нобэлеўскай прэміяй так і не былі ўганараваныя ні Джойс, ні Набокаў, ні Борхес , ні Роб-Грыё (у адрозьненьне ад нейкіх там безыменных журналістаў, занесеных у Стакгольм ветрам палітычнай кан’юнктуры), дачыненьня да літаратуры гэтая ўзнагарода ня мае . А сваю асабістую Супэрпрэмію я без ваганьняў уручыў бы Апулею або Авідыю.

5. Книга XX столетия, которую незаслуженно забыли на полках?

“Александрыйскі квартэт” Лорэнса Дарэла.

6. Тираж какой книги стоит сжечь на городской площади?

Гісторыя паказвае, што ў агонь на гарадзкіх плошчах звычайна трапляюць вельмі добрыя кнігі. Такія вогнішчы – сьведчаньне ня толькі нянавісьці, але таксама прызнаньня і сваеасаблівай павагі. Можна толькі паспачуваць пісьменьнікам, кнігі якіх ніхто і ніколі не хацеў кінуць у агонь. Хаця б у віртуальны… Гэта насамрэч дужа складанае пытаньне: хто варты агню, а каму зьвяртацца ў выдавецтва ”Мастацкая літаратура”.

7. Ваш любимый поэт

Напэўна, гэта Джон Шэйд. Ён напісаў толькі адну паэму, затое якую!

8. Кем вы мечтали стать в детстве?

У храналягічнай пасьлядоўнасьці: кіроўцам сьмецьцеўборачнай машыны, бібліятэкарам, футбалістам, перакладчыкам, рок-музыкантам, пісьменьнікам.

9. Вы любите ходить в кино?

Ненавіджу кінатэатры. Як і любыя месцы, дзе бавяць час чалавечыя статкі. Кіно я гляджу рэдка, толькі дома і толькі любімае: савецкія “Прыгоды Шэрлака Холмса”, францускі “Фантамас”, польскі “Ва-банк” і ангельскі сэрыял пра містэра Біна.

10. Гений – это кто такой?

У маім “Брокгаўсе” 1925 года гэтае слова стаіць паміж слупняком і геніталіямі.

11. Любимое место в Минске (для погулять, пошуршать книгой, побалакать с друзьями)

Чым больш я жыву, тым мацней пераконваюся, што маім любімым месцам у Менску быў і застаецца Цэнтральны чыгуначны вакзал. Рэзыдэнцыя Вялікай Тугі, Палац Чароўных Анамалій. Студэнтам я прагульваў там лекцыі, пазьней часта ўцякаў туды з працы; я ўдосталь нашоргаўся там кнігамі і набалакаўся зь цягнікамі.

12. Чай или кофе? Собака или кошка? Цветаева или Ахматова?

Дзіўныя імёны ў вашых жывёлаў :) Адну каву, калі ласка.

 

Камент ад нас:

Альгерд Бахарэвіч - малады, таленавіты, вядомы за мяжой пісьменнік.

А яшчэ:

Удзельнік Бэрлінскага літаратурнага калёквіюму, тэатральнага фэстывалю ў Любліне, літаратурнага фэстывалю “Vilenica-2006” у Славеніі, Lesefest Osteuropa (Ляйпцыг, Нямеччына), “Месяцу аўтарскага чытання” у Брне (Чэхія), стыпэндыят IHAG (Грац, Аўстрыя), нямецкага ПЭН-цэнтра. Паводле апытання, праведзенага Інтэрнэт-сайтам “Новая Эўропа”, названы лепшым беларускім пісьменнікам 2006 года. Паасобныя творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую мовы. Цяпер жыве й працуе ў Гамбургу.

Творы: "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў" (2002), Натуральная афарбоўка" (2003), "Ніякай літасьці Валянціне Г." (2006), Праклятыя госьці сталіцы" (2008), Talent do jakania sie" (2008), Сарока на шыбеніцы" (2009).

ЖЧ Альгерда Бахарэвіча

 

Книги автора