Сегодня с вами работает:

  Консультант  Пушкин Александр Сергеевич

         

www.vilka.byПн  Вт  Ср  Чт  Пт  Сб  Вс

Сон ГоголяПн  Вт  Ср  Чт  Пт  Сб  Вс

Все отдыхают. За всё отвечает Пушкин!

Адрес для депеш: pushkin@vilka.by

Захаживайте в гости:  www.facebook.com   www.twitter.com      Instagram

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Aвторы

Віталь Рыжкоў

Віталь Рыжкоў

адказвае на пытанні "Вілкі":

1. Ваше самое сильное литературное впечатление за последний год?

Паэтычныя СЛЭМы – у Кіеве, у Менску, у Гуляйполі. У Кіеве ў рамках фэсту “Беларуская вясна”, арганізаваным “ОстаNNяй Барикадай”, адбыўся першы слэм, які я ўбачыў і адразу ж узяў удзел у складзе беларускай каманды (Віктар Жыбуль, Вера Жыбуль (Джэці), Марыйка Мартысевіч, Сяргей Прылуцкі, Віталь Рыжкоў – з трэнерам-камандантэ Андрэем Хадановічам), якая, зрэшты, атрымала перамогу на чужым полі, хоць асабіста мой унёсак у гэтую перамогу быў даволі сумнеўны. Пасьля такога дэбюту зьбянтэжана ўзяўся перакладаць амерыканскіх слэмераў на беларускую мову (адзін зь іх, Майкл Сэлінджэр, як высьветлілася потым, па лініі маці паходзіць з Менску) і вагаўся – ці прымаць удзел у першым беларускім слэме ў рамках фэсту “Парадак словаў”, і не пашкадаваў, што ўзяў, бо заняў пачотнае трэцяе месца – адразу за пераможцамі Віктарам і Верай Жыбулямі. У Гуляйполі на “Дні незалежнасьці з Махном” мы разам з Марыйкай Мартысевіч выйшлі ў паўфінал, а вось Наста Манцэвіч і Сяргей Прылуцкі занялі першае і другое месцы адпаведна. А вось потым у Менску на слэме, зыніцыяваным суполкай “Пошук info”, я атрымаў перамогу. Праўду кажуць: “таланты надо продвігать, бездарності проб’ются самі”

2. 12 points from Виталий Рыжков go to… (лучший белорусский автор 2008 года)

Марыйка Мартысевіч.

3. Книга, которую вы бы взяли с собой на необитаемый остров

Ніцшэ. Так казаў Заратустра.  (А трэба было Біблію, да?)

4. Кому бы вы вручили Нобелевскую премию? (машина времени работает)

Булгакаву і Набокаву. Мілараду Павічу і Алесю Разанаву.

5. Книга XX столетия, которую незаслуженно забыли на полках?

(Ня ведаю, ці забылі, але на біг-бордах дакладна не рэклямавалі) Ян Сатуновский. Хочу ли я посмертной славы. [Избранные стихи].// Сост. И.Ахметьев, П.Сатуновский. М.: Библиотека альманаха "Весы", 1992.

6. Тираж какой книги стоит сжечь на городской площади?

Кнігі паліць не па-людзку. Але калі вельмі патрэбна, тады: Шишков. «Угрюм-река»

7. Ваш любимый поэт

У яго вельмі доўгае прозьвішча: МаякоўскіДа20ых-ВазьнясенскіДа90ых-Бродзкі-Сатуноўскі-Пастэрнак-Жадан-Разанаў

8. Кем вы мечтали стать в детстве?

Пажарным

9. Вы любите ходить в кино?

Так.

10. Гений – это кто такой?

Гэта той, хто без трэніроўкі з заплюшчанымі вачыма страляе па мішэні і трапляе ў “дзясятку” дзесяць разоў з дзесяці.

11. Любимое место в Минске (для погулять, пошуршать книгой, побалакать с друзьями)

Гэтае месца… гэтае месца непадалёк ад станцыі мэтро “Магілёўская” — у Магілёве.

12. Чай или кофе? Собака или кошка? Цветаева или Ахматова?

Гарбата. Котка. Цьвятаева.

 

Камент ад "Вілкі":

Інтэлігентны, стыльны, таленавіты малады чалавек, тэхнічная адукацыя якога не перашкаджае яму пісаць  жывыя і яскравыя вершы.

ЖЧ Рыжкова, дзе можна пачытаць вершы

 

Марыйка Мартысевіч пра Віталя:

Віталь Рыжкоў, 1986 год, нарадзіўся ў Магілёве, «самым смярдзючым», як ён сам піша, «цэнтры чагосьці жывога». Бацька — рабочы, маці — служачая. Фізічныя і генетычныя задаткі акцябронка, піянера, камсамольца, выдатніка ГПА, але занадта позна для гэтых рэчаў прыйшоў ён на свет — таму паэт. Па адукацыі — інжынер, скончыў Магілёўскую «машынку» (Беларуска-Расійскі універсітэт). Працуе сістэмным адміністратарам.

Ініцыяцыя Віталя Рыжкова адбылася найпрасцейшым і ад таго самым рэдкім шляхам: у 11-м класе, проста на ўроку беларускай літаратуры. Ён пачаў пісаць вершы зусім падлеткам і даў сабе слова пяць год нікому не паказваць. Але перад выпускнымі іспытамі ўлез у даўгі: чатыры няздадзеныя сачыненні па белліце. Настаўніца была чалавекам ліберальным і часта прымала замест сачыненняў па чужых творах творы, напісаныя самімі вучнямі. Каб пазбегнуць двоек, Рыжкоў як паэт выйшаў з ценю на год раней. Прачытаўшы, настаўніца была пазітыўна ўражаная і, як водзіцца, не дала веры, што гэтыя тэксты напісаў сам Віталь. Гэта быў знак, што варта працягваць.

 

Photo by  Яўгенія Манцэвіч, Алена Ганчарова

 

Книги автора