Сегодня с вами работает:

книжный фей Рома

Консультант Рома
VELCOM (029) 14-999-14
МТС (029) 766-999-6
Статус консультанта vilka.by

facebook twitter vkontakte livejournal Instagram

www.vilka.by:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

Сон Гоголя:
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Aвторы

Сяргей Прылуцкі

Сяргей Прылуцкі адказвае на пытанні "Вілкі"

1. Ваше самое сильное литературное впечатление за последний год?

Адкрыцьцё для сябе Сары Кейн – шалёна моцнага брытанскага драматурга, ад якой галава стала старчма. У прамым і пераносным сэнсах.

2. 12 points from Сяргей Прылуцкі go to… (лучший белорусский автор 2008 года)

Найлепшы беларускі аўтар 2008 – беларускі перакладчык. Павялічэньне колькасьці перакладных кніг – надзвычай пазітыўная тэндэнцыя. Якая вельмі станоўча адбілася на якасьці большасьці сёлетніх выданьняў. Калі канкрэтней – "Галасы з-за небакраю" ня гледзячы на ўсю шызафрэнію і сюр яе укладаньня.

3. Книга, которую вы бы взяли с собой на необитаемый остров

Анталёгію беларускіх тлумачальных слоўнікаў у адным томе ))

4. Кому бы вы вручили Нобелевскую премию? (машина времени работает)

Чарльзу Букоўскаму – ён бы дакладна ведаў на што яе спусьціць

5. Книга XX столетия, которую незаслуженно забыли на полках?

"Чалавек без уласьцівасьцяў" Робэрта Музіля

6. Тираж какой книги стоит сжечь на городской площади?

Паліць кнігі - мавэтон

7. Ваш любимый поэт

Уістан Г'ю Одэн

8. Кем вы мечтали стать в детстве?

Чалавекам з рамантычнай крымінальнай будучыняй

9. Вы любите ходить в кино?

Не, больш падабаецца глядзець харошы фільм сам-насам з сабой і добрым алкаголем.

10. Гений – это кто такой?

Дакладна ня я.

11. Любимое место в Минске (для погулять, пошуршать книгой, побалакать с друзьями)

Мае любімыя месцы ў Кракаве, Берасьці і Львове

12. Чай или кофе? Собака или кошка? Цветаева или Ахматова?

Каньяк, сабака і Елена Шварц )

 

Камент ад "Вілкі"

Непаўтаральны, часам дзерзкі, з неймаверным пачуццем гумару.

ЖЧ Сяргея Прылуцкага

 

Марыйка Мартысевіч пра Сяргея:

Сяргей Прылуцкі прыйшоў у гэты свет у 1980 годзе ў Берасці ў сям’і рабочых. Здавалася б, яго паступленне на берасцейскі гістфак — знакавы момант паўставання з пены дзён інтэлігента ў першым пакаленні. Але ані ў школу, ані ў аспірантуру Прылуцкі не захацеў. Пасля універсітэту ён уладкоўваецца рабочым на завод «Гефест» (не заўважалі, як драйвова пішчаць на вашай новай пліце айчыннай вытворчасці вашы рондалі?). Працу гэтую — з перапынкам на творчую стыпендыю ў Кракаве — ён праз некалькі год памяняў на працу грузчыка на прыватнай фірме, якая мае больш гнуткі графік і дазваляе актыўна ўдзельнічаць у паэтычных акцыях без адрыву ад вытворчасці. У савецкія часы такога самародка даўно б перавялі па саюз пісьменніцкай лініі ў якую-небудзь пыльную рэдакцыю, якім-небудзь рэдактарам. Аддзелу вершаў, напрыклад. У наш час чалавек, патэнцыйна здольны зрабіць кар’еру крэатыўшчыка ў любым альтэрнатыўным глянцы былога СССРу, мае права і шанец не рабіць такой кар’еры. І дзякуй Богу. Непадробныя працоўныя мазалі і накачаныя цягліцы Прылуцкага — экзатычны візуальны дадатак да інтэлектуальнага вершавання, а паўзмрочная постсавецкая фактура яго твораў — верх праўдападобнасці.Яго левае крыло — рабочае паходжанне (чытай, ягоны «Пралетар зонг»), яго правае крыло — гістфак і беларушчына.

Аб Прылуцкім стала чуваць яшчэ ў 1998, калі яго, 18-гадовага, запрасілі на адну з апошніх нарад маладых літаратараў у Іслачы. Сам культурны герой кажа, што занесла яго ў плённае логава Саюзу беларускіх пісьменнікаў «нейкім дзівам», і дэталяў той эпахальнай сустрэчы не памятае, але факт застаецца фактам: «прыгрэцце» слоўнага скандаліста на магутных грудзях беларускага літпрацэсу пачалося яшчэ тады. У 2003 годзе ён стаў фіналістам конкурсу маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай. У апошнія гады Прылуцкі больш вядомы ва Украіне, чым у Беларусі.

Книги автора