Сегодня с вами работает:

книжный фей Рома

Консультант Рома
VELCOM (029) 14-999-14
МТС (029) 766-999-6
Статус консультанта vilka.by

 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

 Захаживайте в гости:

 www.facebook.com  www.twitter.com    Instagram

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Книжная лавка

ПУТЕШЕСТВИЯ / О ЛЮДЯХ

icon Рома едзе. Кнiга 2

book_big

Издательство, серия:  Логвінаў 

Жанр:  ПУТЕШЕСТВИЯ,   О ЛЮДЯХ 

Год издания: 2015 

Язык текста: белорусский

Язык оригинала: белорусский

Страна автора: Беларусь

Мы посчитали страницы: 207

Тип обложки: Мягкий переплет (крепление скрепкой или клеем)

Измеряли линейкой: 142х101х16 мм

ISBN: 978-609-8147-31-5

19 руб.

buy заверните! »

Наличие: "Их есть у меня!" :)

 У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы.

Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх  усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.

Гэтая кніжка  пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых  і ўступаюць трубы.

 

Рома  Свечнікаў

 

 

— Проста цяпер я трымаю ў руках другую кнігу праекта «Рома едзе». І тое, што я адчуваю, складана апісаць словамі. Праца над кнігай пра падарожжа простага беларускага хлопца вакол планеты сама апынулася падарожжам, квэстам і перажываннем.

У адрозненне ад першай часткі, першай палоўкі планеты, дзе герой разганяўся, натхняўся і ўбіраў порамі матэрыю, прыроду і логіку вялізнага свету, другая кніга, другая палоўка зямной кулі, выйшла больш глыбокай і асабістай. Тут аўтар пачынае вяшчаць знутры, выплюхваць тое, што не змясцілася і не магло ўкласціся. Каштоўнасць гэтай кнігі ў тым, што яе пісала жыццё, а не чалавечае ўяўленне, у тым, што ўсё, расказанае на старонках, адбывалася насамрэч з хлопцам з суседняга двара.

Гэта вельмі важная і своечасовая літаратура для нас  — для людзей, якія доўгі час спрабавалі пабудаваць сваё жыццё на адломках савецкай імперыі, савецкіх традыцый і мутацый. Нягледзячы на сваю простасць, кніга змяшчае ўнікальны антыідэалагічны пратэсны код. Яна паўстае супраць таго артадаксальнага і кансерватыўнага лайна, супраць запаветаў савецкага шарыяту, якія, пачынаючы са школы, працягваючы ўніверсітэтам і заканчваючы прафсаюзам на заводзе, паўзуць чырвонымі змеямі па нашых жылах. У ёй шмат забароненых тэм і практык, пра якія ў нашым грамадстве прынята маўчаць, падціснуўшы хвост. У ёй гаворыцца пра тое, што, пакуль у цябе ёсць ногі, важна хадзіць басанож.

Унутры гэтай кнігі б’ецца маладое і энергічнае сэрца. Прыемна назіраць за тым, як натуральны прыродны вірус гэтых літараў, прыгодаў і сэнсаў разлятаецца па інтэрнэце, перадаецца з вуснаў у вусны. Асабіста мне гэтая штука дапамагла затаптаць пару «матылькоў» з мінулага. «Шарык» круціцца, жыццё ўсміхаецца, мы ўсё едзем далей.


Барыс Нікалайчык, рэдактар кнігі

Рекомендуем обратить внимание