Сегодня с вами работает:

книжный фей Рома

Консультант Рома
VELCOM (029) 14-999-14
МТС (029) 766-999-6
Статус консультанта vilka.by

 Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс

 Захаживайте в гости:

 www.facebook.com  www.twitter.com    Instagram

 
 
 
 
 
 
 
 
 

Авторы

 
 
 
 
 
 
 
 
Баннер
 
 
 
 
 
 
 
 

Книжная лавка

ПУТЕШЕСТВИЯ / О ЛЮДЯХ

icon Рома едзе. Кнiга 1

book_big

Издательство, серия:  Логвінаў 

Жанр:  ПУТЕШЕСТВИЯ,   О ЛЮДЯХ 

Год издания: 2014 

Язык текста: белорусский

Язык оригинала: белорусский

Страна автора: Беларусь

Мы посчитали страницы: 269

Тип обложки: Мягкий переплет (крепление скрепкой или клеем)

Измеряли линейкой: 142х101х16 мм

Наш курьер утверждает: 210 граммов

ISBN: 978-609-95632-2-0

buy не можем раздобыть »

Закончился тираж... но не надежды на переиздание :)

Книга Рома едзе. Автор Рома Свечнікаў. Издательство Логвінаў. Беларусь. Минск. Интернет-магазин в Минске. Купить книгу, читать отрывок, отзывы

 

Чытаць урывак:

Я студэнт трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, дэвіз якога – «Веды і стыль жыцця!». Мне дваццаць гадоў. Калі вырасту, буду праграмістам. Мая дарога ва ўнівер пралягае паралельна трасе, па якой нясецца плынь з горада. Я дайвер – апускаюся на дваццаць метраў у глыб метро на адным подыху. Тут мяне кожны раз сустракаюць, як тэрарыста, правяраюць мой заплечнік. А яшчэ гэты заўсёды жыццярадасны голас розуму з дынамікаў: «Паважаныя пасажыры, будзьце пільнымі…» Амаль як у старэчы Оруэла. На шостым паверсе пятага корпуса ўнівера месціцца кафедра штучнага інтэлекту. Тлустае паветра ў калідоры можна наразаць нажом, ад паху зводзіць шыю. Наступныя шэсць гадзін мяне будуць заварочваць у пыльны савецкі дыван. Мая бабуля сказала, што будзе жыць, пакуль яе ўнук вучыцца.

Дык вось, гэта ўцёкі!

У маёй кішэні штосьці каля двухсот даляраў. Мой заплечнік важыць дваццаць тры кілаграмы. Усё разлічана на поўную аўтаномію цягам тыдня, а можа і больш. У камплекце – лёгкая палатка, спальнік, дыванок, маленькая гарэлка з газам, кацялок на літр, нож, ліхтар, шмоткі ды іншыя нішцякі. Я зрабіў прышчэпку ад ліхаманкі, страхоўку на паўгода ды іранскую візу. Мой тэлефон трымае батарэю каля месяца, камера – паўтара тыдня, ноўт – восем гадзін. Усё застрахавана ад раптоўных паводак гермамяшкамі. Так што на наступныя пару месяцаў усё са мной досыць ясна.

Я выходжу з дома раніцай 1 ліпеня. Дзейнічаю холадна і рашуча, быццам бяру інтэграл. За апошнія паўгода я сотні разоў уяўляў сабе гэты момант. Я ведаю дакладны час, калі прыйдзе 112-ты аўтобус – на ім я дабяруся да трасы. Я ведаю дакладнае месца на М1, дзе стану з выцягнутай рукой. Гэтыя паўгода я планамерна рваў ланцуг, якім быў прыкаваны да будкі. Апошні рывок – і мой ашыйнік сарваны. Я прагна глытаю паветра і кладу ўсе назапашаныя сілы на тое, каб быць далей ад будкі, міскі і гаспадара. Я адпраўляюся ў кругасветнае падарожжа.


Книга Рома едзе. Автор Рома Свечнікаў. Издательство Логвінаў. Беларусь. Минск. Интернет-магазин в Минске. Купить книгу, читать отрывок, отзывы

 

З прадмовы:

У гэтай кнізе сабраныя нататкі Ромы, якія апісваюць першую частку ягонай кругасветкі – першую палавінку планеты. Яго маршрут пралёг праз Грузію, Арменію, Іран, Азербайджан, Расію, Манголію, Кітай, Лаос і Тайланд. Тут няма лішніх або прахадных главаў, кожная краіна пройдзеная героем на надрыве, пражытая без кампрамісаў. Гэта не звычайныя запіскі падарожніка: тут амаль адсутнічаюць апісанні гарадоў, парады турыстам ды іншы капірайтарскі стаф. Гэта падарожжа ўнутр сябе, у свядомасць пакалення, у час і норавы неспасцігальнага несвядомага арганізма з сямі мільярдаў клетак.

Мне здаецца, што падарожжа Ромы і створаны ім матэрыял вельмі своечасовая і актуальная праца. Нам усім варта спыніцца на хвілінку, паглядзець у сваё ўнутранае люстэрка, задацца сумленнымі, нязручнымі пытаннямі ды вырашыцца на тое, што вось прама цяпер, не адкладваючы на панядзелак, варта выціснуць педаль счаплення, затым паддаць газку – і Рома ўнутры нас паедзе. Ён будзе перасякаць межы, разбураць састарэлыя надбудовы, паліць таўшчэзныя тэчкі са справамі, якія сорамна і позна захоўваць на паліцах. Я ахарактарызаваў бы гэтую кнігу як унікальны бясплатны навучальны курс па дызайне жыцця.

Danila Berencef

Рекомендуем обратить внимание